«Вяртанне забытага імя» ў Міжнародны дзень музеяў!

Да Міжнароднага дня музеяў супрацоўнікі Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага і Музея беларускага кнігадрукавання падрыхтавалі для вас прэзентацыю ўнікальнага рукапісу першага айчыннага даследавання творчасці Сімяона Полацкага. Шырокай публіцы ўпершыню будзе прадстаўлена дысертацыя Міколы Прашковіча, прысвечаная паэту.

Даследаванне, у якім аўтар звярнуўся да ранняй (дамаскоўскай) творчасці Сімяона, выкарыстоўваючы пры гэтым матэрыялы, што знаходзяцца за межамі Беларусі, засталося неапублікаваным і таму амаль не вядомым грамадскасці. Падчас мерапрыемства наведвальнікам будзе прадстаўлены гэты каштоўны прадмет з фондаў Музея-запаведніка, пасля чаго ён на некаторы час будзе змешчаны ў экспазіцыю выставы аднаго прадмета «Вяртанне забытага імя». Прэзентацыю рукапісу будзе суправаджаць аўтарская экскурсія «Сцежкамі мінулага» па экспазіцыі Музея-бібліятэкі.

Чакаем вас у Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага 18 мая (у аўторак) у 17.30. Уваход вольны! Тэлефон для даведак: 46-57-25.

755