У музей завіталі валачобнікі!

У мінулую суботу ў Музей ткацтва завіталі валачобнікі! Весела: з гульнямі, танцамі ды традыцыйнымі спевамі ў музеі адбылося свята «Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы…», прымеркаванае да святкавання Вялікадня.

Галоўнай адметнасцю народнага святкавання Вялікадня на Беларусі з’яўляецца абрад абыходу двароў валачобнікамі. Звычайна гэта быў гурт мужчын, якія спявалі велічальна-віншавальныя песні і зычылі гаспадарам кожнага дома шчасця і дабрабыту. Велікодныя святы доўжыліся ўвесь тыдзень. У гэты час людзі хадзілі адно да аднаго ў госці, моладзь ладзіла танцы і гульні.

990