Прайшоў майстар-клас па роспісе эка-торбы

У Музеі ткацтва прайшоў майстар-клас па роспісе эка-торбы ў стылі «маляванка».

Таццяна Ушакова распавяла пра свае маляванкі з таямнічага свету наіўнага мастацтва, падзялілася сакрэтамі роспісу пэндзлем, а таксама прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства стварыць сваю маляванку.

У выніку кожны ўдзельнік майстар-класа пайшоў дадому з эка-торбай, размаляванай сваімі рукамі.

820