У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазерья адбыліся «Каляды»!

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазерья адбыліся «Каляды»!

Нашы наведвальнікі не толькі даведаліся, што ўяўляе з сябе калядны абрад, але і самі сталі яго ўдзельнікамі. Дапамог музею ў гэтым фальклорны гурт УА «ПДУ» «Варган» пад кіраўніцтвам дацэнта В.А. Емельянчык. 

Сапраўдныя калядоўшчыкі прывялі казу, мядзведзяня, ды  паспявалі калядкі. Як калісьці нашыя продкі, мы танчылі традыцыйныя танцы, гулялі ў вясёлыя гульні. Згодна са старадаўнімі звычаямі, мы сустрэлі «Каляды» весела і шумна – год будзе больш шчаслівы за папярэдні!

655