Прайшоў майстар-клас па роспісе сумкі-шопера

Кожны ўдзельнік майстар-класа адчуў сябе сапраўдным дызайнерам. Прафесійны майстар Таццяна Ушакова раскрыла ўсе тонкасці і сакрэты сучаснага кірунку па роспісе сумак, распавяла, як стварыць паспяховыя малюнкі, кампазіцыі, узоры на тканіне з выкарыстаннем розных матэрыялаў.

Кожны госць музея прыдумаў уласны дызайн сумкі! Роспіс сумкі – ручная работа, таму разам з шоперам кожны атрымаў прыемны бонус - часцінку душы і выдатны настрой!

539