Запрашаем на майстар-клас!

Сёння нікога не здзівіш цацкай, набытай у краме. Ды і да якасці, да бяспекі там ёсць пытанні... А што калі зрабіць цацку сваімі рукамі? Можна, напрыклад, з тканіны, нітак, дрэва, саломы… Мы ж вам прапануем — з гліны!

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае ўсіх жадаючых 19 лістапада а 12-й гадзіне на майстар-клас па вырабе цацкі-свістулькі ад наваполацкай майстрыхі Кацярыны Зяленскай.

Гліняная свістулька можа стаць маленькім творам мастацтва, любімай цацкай вашага дзіцяці. Працэс лепкі дае вялікі прастор для фантазіі. А калі такая цацка «спявае» — усё вакол замірае…

172