«Варганская гара»

Шмат у Докшыцкім раёне легендарных узгоркаў. Самы вялікі - Варганская гара. На ёй размешчаны археалагічныя помнікі: на вяршыні - гарадзішча, а на схілах - селішча I тысячагоддзя. Яшчэ ў ХIХ ст. краязнаўцамі запісана шмат паданняў пра гэты пагорак: калісьці на ім быў замак; тут праваліўся касцёл; гара насыпана шведамі ў час руска-шведскай вайны; у ёй закапана зброя, а таксама схаваны скарб. Есць і паданне, што тут было язычніцкае капішча і назва нібыта паходзіць ад літоўскага слова vargini (чараваць,займацца чарадзействам). Ад назвы гары атрымала найменне і размешчаная побач з ёй вёска Варганы.

Адкрыў у к. ХІХ ст. Ф. В. Пакроўскі. У 1949, 1965 і 1971 г. абследаваў А. Р. Мітрафанаў. У 1997 г. – Зайкоўскі Э. М.

Культурны пласт – 0,4 – 0,6 м. Знойдзена ляпная кераміка жалезнага века. Гарадзішча належыць да днепра-дзвінскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. Раскопкі не праводзіліся. Пляцоўка была пашкоджана падчас устаноўкі тут геадэзічнай вышкі. На паўночна-усходнім баку ўзвышша некалі зрабілі пясчаны кар’ер, які цяпер выкарыстоўваюць як сметнік. Вышэй на пагорку у бок гарадзішча пачалі хаваць нябошчыкаў.  Датуецца не пазней ІІІ-ІV стст.

У 1965 г. Г.В. Штыхаў раскапаў 2 курганы на схіле Варганскай гары, якую датаваў 2-й палавінай 1-га тыс.

320