Выстава-продаж дэкаратыўных пано Наталлі Івановай


Загадкавыя і рамантычныя кампазіцыі мастачкі Наталлі Івановай вядомыя далёка за межамі яе роднага Віцебска.

Полацкая Мастацкая галерэя праводзіць выставу-продаж дэкаратыўных керамічных плітак Наталлі Івановай, якія зроблены ў аўтарскай тэхніцы. Творы мастачкі, прасякнутыя тонкім лірызмам, ствараюць пазітыўны настрой у любым інтэр’еры, іх хочацца разглядаць бясконца, адкрываючы новыя і новыя таямніцы.

Выстава-продаж працуе ў мастацкім салоне галерэі з 10 да 17 гадзін па адрасе: вул. Стралецкая, 4А-4.

780