Анлайн-сустрэча з У. Р. Алекна, Заслужаным трэнерам РФ па валейболе

У гэтым годзе ў Полацку на базе ДУА «Сярэдняя школа №10 ім. У. М. Азіна г. Полацка» пачалася праца па стварэнні экспазіцыі, прысвечанай спартыўнай гісторыі Полацка. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея, маючы багатую інфармацыйную базу па дадзенай тэме і шматгадовы музейны вопыт, выступаюць галоўнымі кансультантамі ў падрыхтоўцы новай стацыянарнай выставы.

25 красавіка 2024 г. пры ўдзеле музейшчыкаў была арганізавана анлайн-сустрэча з Заслужаным трэнерам Расійскай Федэрацыі, ураджэнцам горада Полацка, Уладзімірам Рамановічам Алекна. Упершыню падобнае мерапрыемства прайшло на пляцоўцы часовай экспазіцыі «Народжаныя перамагаць» у 2020 г. Праз 3 гады сустрэча прайшла ў пашыраным фармаце, у якой змаглі прыняць актыўны ўдзел ужо не толькі дарослыя, але і моладзь. Дапамога ў арганізацыі мерапрыемства аказаў Ігар Эдуардавіч Вераб'ёў, дзеючы трэнер ФСК «Прыдзвінне», які працягвае разам з дачкой спартыўныя традыцыі, закладзеныя яшчэ ў 1960–1980-я гг. полацкім трэнерам Яўгенам Барысавічам Рудавым. Разам з Іванам Іванавічам Коршунам яны падрыхтавалі цэлую плеяду захопленых валейболам палачан, членаў рэспубліканскай зборнай і неаднаразовых пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў самага рознага ўзроўню. Яскравы таму прыклад — былы навучэнец ДУА «Сярэдняя школа №10 ім. В. М. Азіна г. Полацка» У. Р. Алекна.

17