Запрашаем на адкрыццё новай выставы

Напярэдадні Дня Перамогі ў Музеі беларускага кнігадрукавання адкрыецца выстава «Хто жыве — ведайце! Хто ведае — памятайце! Хто памятае — жывіце!», прымеркаваная да святкавання аднаго з самых значных юбілеяў 2024 года — 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта сумесная праца супрацоўнікаў двух філіялаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка — Музея баявой славы і Музея беларускага кнігадрукавання. У экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні Міжнароднага праекта «Кніга памяці. Еўропа» з асабістага збору загадчыка Музея баявой славы, аднаго з аўтараў выдання «Кніга памяці. Рэспубліка Беларусь. Віцебская вобласць» С. П. Капыла, прадметы з фондаў музея-запаведніка, у ліку якіх асабістыя рэчы ўдзельнікаў вызвалення Беларусі, краін Прыбалтыкі і Усходняй Еўропы.

Запрашаем на адкрыццё выставы з удзелам стваральнікаў экспазіцыі 8 мая а 15-й гадзіне.

26