Запрашаем на квэст «Скарб бабкі Агапкі»

Раней людзі гаварылі, што ёсць такая чароўная ноч, у якую можна адшукаць у лесе папараць-кветку. Гэта расліна незвычайная, нашы продкі верылі, што таму, хто яе знойдзе, яна дае звышнатуральныя якасці: разумець мову жывёл і раслін, лячыць людзей ад розных хвароб, ведаць будучыню, бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы...

А хто з нас не марыў хоць аднойчы знайсці сапраўдны скарб? Колькі цікавых гісторый пра схаваныя скарбы мы чулі ў дзяцінстве!

Кожны год у маі месяцы праходзіць незвычайная «музейная» ноч, калі наш Музей ператвараецца ў чароўную прастору — прастору адкрыццяў, цікавых прыгод, здзяйсненняў запаветных мар... І гэты год не з'яўляецца выключэннем!

18 мая ў 19.00 і 20.30 у рамках штогадовай Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2024» Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у гульні-квэсце «Скарб бабкі Агапкі». І няхай пашанцуе самым кемлівым!

Шчыра запрашаем да ўдзелу!

22