
12 ліпеня ў Мастацкай галерэі адбылося адкрыццё выставы «Жаночая палова». Гэта падзея стала магчымай дзякуючы рэалізацыі расійска-беларускага мастацка-выставачнага праекта «Абярожнае кола» («Обережный круг»).
Падчас адкрыцця кіраўнік праекта, расійская мастачка з беларускімі каранямі Яна Поклад, расказала аб тым, як узнікла ідэя праекта, якія мэты і задачы ставяць перад сабой яго арганізатары, якім бачаць яго будучыню. Прысутная на мерапрыемстве Ірына Калініна — жывапісец, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў — зачытала прывітальны адрас прэзідэнта РАМ Зураба Канстанцінавіча Цэрэтэлі і расказала крыху пра славянскую тэму ў сваёй творчасці.
Сваімі ўражаннямі аб удзеле ў праекце «Абярожнае кола» падзяліліся таксама расійскія мастачкі Вера Коршунава і Алена Фралова. Напрыканцы мерапрыемства прагучалі словы, што выстава «Жаночая палова» сапраўды з'явілася значнай падзеяй у сферы культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
Выстава працягнецца да 30 ліпеня. Спяшайцеся наведаць.