Прывітальнае слова юбіляру

19 ліпеня 2024 г. свой 90-гадовы юбілей адзначае ветэран спорту Полаччыны — Алек Гусмановіч Батаршын. У 1960 г. пасля заканчэння Віцебскага фізкультурнага тэхнікума ён быў накіраваны на працу інструктарам па фізічнай культуры і спорце Полацкага шклозавода. Будучы па спецыялізацыі хакеістам стаў ініцыятарам стварэння хакейнай каманды. У першай палове 1960-х гг. быў трэнерам хакейнай каманды «Хімік». На ЗСВ пасля прыходу на пасаду інструктара па ФКС Алека Батаршына стаў актыўна развівацца спачатку хакей з мячом, а потым і з шайбай. У хуткім часе хакеісты аспрэчвалі прызавыя месцы ўжо ў абласным чэмпіянаце. У сезоне 1966-1967 гг. каманда ЗСВ у чэмпіянаце рэспублікі сярод каманд 2-й лігі заняла 1-е месца. Алек Гусмановіч вялікі прыхільнік і аматар хакея і за гады працы здолеў захапіць гэтай гульнёй дзясяткі юных полацкіх спартоўцаў.

Са святам юбіляра павіншавала Ірына Пятроўна Воднева, загадчык Краязнаўчага музея Полацка.

Больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй развіцця хакея ў Полацку можна тут.

413