
2 жніўня ў Мастацкай галерэе Нацыянальна Полацкага гіторыка-культурнага музея-запаведніка прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу Мацвея Басава «Святло ў колерах».
Творчасць мастака — гэта пастаянная рэфлексія паміж яго асабістым вопытам і памяццю народа, захаванай у паўсядзённым жіцці. У сваіх работах ён звяртаецца да бясконцай крыніцы ўнутранага святла, якое сагравае кожнага, хто знаёміцца з імі.
У карцінах М. Басава шмат рознабаковых сімвалаў, аналогій і метафар. Кожны вобраз, адлюстраваны ў яго жывапісе, яскрава перадае ідэі, эмоцыі і думкі аўтара, тым самым напаўняючы ўсю яго творчасць асабістым сэнсам.
Сімвалічнымі ў жывапісе мастака з’яўляюцца мастацкія сродкі, з дапамогай якіх ён напаўняе кампазіцыі дынамікай. Святло, рэльефная фактура, мнагаслойнасць колераў — усё гэта дапамагае гледачу спасцігаць сэнсы зашыфраваных пасланняў Мацвея Басава.
Адной са значных тэм ў работах мастака з’яўляецца сям’я: бацька, маці, дзеці і ўнукі. Кампазіцыі «З унукам па жыцці», «Дзеці з нябёсаў», «Мацярынства», «Сям’я», «Бацька і дзеці» напоўнены шчырым каханнем, клопатамі і цяплом, якія не пакінуць абыякавымі гледачоў.
Выстава экспануецца да 27 жніўня, паспрабуйце і вы ўбачыць «Святло ў колерах» Мацвея Басава.