Прайшоў майстар-клас «Ткацтва з раслін»

17 жніўня ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прайшоў майстар-клас «Ткацтва з раслін». Нашы госці стварылі непаўторныя габелены з рамонкаў, цыкорыі, крываўніку ды іншых зёлак. Спадзяёмся, што гэтыя габелены стануць унікальнай і незвычайнай дэталлю інтэр’ера ў дамах нашых майстрых.

367