Дзень нараджэння Музея беларускага кнігадрукавання

34 гады таму ў цёплы восеньскі дзень свае дзверы адчыніў першы і да сёння адзіны ў Беларусі Музей беларускага кнігадрукавання. Адкрыццё яго было прымеркаванна да 500-годдзя з дня нараджэння заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадруку, палачаніна Францыска Скарыны.

З’яўленне гэтага ўнікальнага музея сталася намаганнямі такіх людзей, як Г. Ладзісава, М. Нікалаеў, С. Дзмітрыеў, І. Куржалаў, В. Чамярыцкі, А. Петрашкевіч, А. Бутэвіч і многія іншыя, што паклалі на агульную справу свой час і сілы.

За гады плённай дзейнасці калектыву Музея беларускага кнігадрукавання ўдалося далучыць да культурных каштоўнасцей не адно пакаленне. Супрацоўнікі ашчадна ставяцца да традыцый музея: папулярызуюць нацыянальную культуру і ўносяць уклад у захаванне найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчыны.

Жадаем усім наведваць Музей беларускага кнігадрукавання і кожны раз адкрываць штосьці новае і цікавае!

406