
Паважаныя палачане і госці горада!
Звяртаем Вашу ўвагу на графік працы музеяў у святочныя дні.
31 снежня — музеі працуюць да 15.00 (касы — да 14.30)
1 студзеня 2025 года — выхадны дзень.
2 студзеня — з 10.00 да 16.00 (касы — да 15.30) працуюць:
- Дзіцячы музей
- Прыродна-экалагічны музей
- Мастацкая галерэя
- Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора
- Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я
7 студзеня — з 10.00 да 16.00 (касы — да 15.30) працуюць:
- Музей беларускага кнігадрукавання
- Краязнаўчы музей
- Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
7 студзеня — з 13.00 да 14.30 у канцэртнай зале Сафійскага сабора адбудзецца Калядны канцэрт. Уваход вольны.
У Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора — выхадны дзень.
Экскурсійнае абслугоўванне для арганізаваных груп у музеях у святочныя дні — па папярэднім запісе.