Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік віншуе з Новым годам!

Паважаныя наведвальнікі сайта!

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка віншуюць вас з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Раз на год кожны з нас вяртаецца ў дзяцінства і пачынае верыць у навагодняе чараўніцтва. Хай у новым годзе ваш дом наведае сапраўдны цуд, усе вашы жаданні здзейсняцца, а дом ніколі не пакідаюць сямейная ўтульнасць і гармонія. Жадаем святочнага настрою, казачных момантаў, выдатных падзей і незабыўнага свята. Хай мары ператвараюцца ў мэты, а родныя людзі дораць падтрымку і разуменне. Хай гэты год стане для кожнага з вас часам новых магчымасцяў і здзяйсненняў, усё дрэннае застанецца ў мінулым, а наперадзе чакаюць толькі прыемныя падзеі.

Дзякуй, што ў гэтым годзе былі з намі!

З надыходзячым Новым годам!

Чакаем вас у нашых музеях!

Калектыў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

632