Дыялогавая пляцоўка «Невядомыя старонкі гісторыі»

23 мая 2025 г. у каледжы ДУА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» прайшла дыялогавая пляцоўка «Невядомыя старонкі гісторыі», у якой прыняла ўдзел загадчык Краязнаўчага музея Полацка І. П. Воднева. На сустрэчу з навучэнцамі педкаледжа прыйшла С. В. Адзінцова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

Месца правядзення мерапрыемства было абрана невыпадкова, бо адна з навучэнцаў каледжа стала аўтарам матэрыялу пра палачаніна Альберта Уладзіслававіча Збароўскага, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які памёр у красавіку гэтага года ва ўзросце 100 гадоў. Дзяўчына падзялілася сваімі ўражаннямі аб падрыхтоўцы матэрыялу, распавяла пра значнасць выдання «Невядомыя старонкі вайны адкрываюць дэпутаты беларускага Парламента. 80 гадоў Вялікай Перамогі», дзе быў апублікаваны яе артыкул.

Па заканчэнні сустрэчы С. В. Адзінцова адзін з экзэмляраў кнігі, якія пакуль не паступілі ў продаж, перадала ў фонды Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

138