12 снежня ў музеі прайшла прэзентацыя новай кнігі «Полацкая Галгофа. Старонкі генацыду беларускага народа 1941–1944 гг.». Яе аўтар — Сяргей Пятровіч Капыл — знаўца ваеннай гісторыі Полаччыны, аўтар кніг, у нядаўнім мінулым шматгадовы загадчык Музея баявой славы. Кніга выйшла ў выдавецтве «Беларусь» у серыі «Беларусь. Трагедия и правда памяти».
С.П. Капыл ужо многа гадоў займаецца вывучэннем падзей ваеннай пары на Полаччыне ў цэлым і генацыду насельніцтва Полацка і Полацкага раёна ў прыватнасці. У сваім даследаванні аўтар выкарыстаў матэрыялы з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, а таксама сабраныя падчас сустрэч са сведкамі фатаграфіі, малюнкі, схемы і інш. Самымі страшнымі і цяжкімі ўспамінамі ўдзельнікаў тых падзей Сяргей Пятровіч падзяліўся з прысутнымі, сярод якіх было шмат моладзі. Па меркаванні С. Капыла, ім абавязкова трэба ведаць поўную і праўдзівую карціну генацыду беларускага народа 1941–1944 гг. Аўтар кнігі ставіць перад сабой задачу працягу выяўлення новых месцаў расстрэлаў у гарадской мяжы і вывучэння сведчанняў пацярпелых і відавочцаў трагедыі.
Госцем мерапрыемства была пракурор Пракуратуры г. Наваполацка Алена Валер'еўна Грышаева. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў прэзентацыі з ходам расследавання крымінальнай справы па фактах здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх саўдзельнікамі, злачыннымі фарміраваннямі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945 гг.) і пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў генацыду беларускага народа. Алена Валер'еўна агучыла апошнія лічбы колькасці апрошаных пацярпелых, аглядаў мясцовасцей і раскопак, выяўленых месцаў лагераў смерці і спаленых населеных пунктаў, устаноўленых раней не вядомых месцаў знічтажэння і пахавання ахвяр генацыду.
Сімвалічна, што прэзентацыя кнігі «Полацкая Галгофа» прайшла ў адзін дзень з прэзентацыяй у г. Мінску Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам падрыхтаванага Генеральнай пракуратурай чацвёртага выдання «Карныя аперацыі. Частка 2» з цыкла «Генацыд беларускага народа».