
«Прылады працы нашых продкаў” – так называўся музейны занятак для вучняў 4 “Г” класа Ушацкай СШ. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем разглядалі музейныя экспанаты – мялку, адбівалку, скоблю, драку, гэблі і фуганкі, знаёміліся з кроснамі, калаўротам, прасніцай, папрацавалі з бязменам, ступай і таўкачом, даведаліся, як нашы продкі выпякалі хлеб.