Майстар-клас "Замілаванне сэрца майго"


У рамках Клуба выхаднога дня 13 лютага а 14-й гадзіне адбудзецца майстар-клас па вырабу “сардэчных” падарункаў, прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых.

Дзень усіх закаханых – свята, вядома, не традыцыйнае для беларусаў, аднак вельмі чаканае і прыемнае. А якое свята без падарункаў! Ды яшчэ якіх – зробленых уласнымі рукамі самага каханага для цябе чалавека!

Падчас майстар-класа вы зможаце навучыцца вырабляць падарункі ў самых разнастайных тэхніках: вязанне, вышыўка, шыццё, пляценне, выцінанка... І, канешне, даведаецеся, як у даўнія часы маладыя хлопцы ды дзяўчаты спрабавалі замілаваць сэрцы сваіх каханых!

Кошт - уваходны квіток у музей (дарослыя 15 тыс. руб., дзеці, студэнты - 8 тыс. руб.).

Запрашаем усіх, хто закаханы, і тых, чые сэрцы адкрыты для гэтага цудоўнага пачуцця, да нас на майстар-клас!

139