Адкрыццё выставы «Квітнеючыя сусветы Марыі Ісаёнак»

29 кастрычніка ў 15.00 адбудзецца адкрыццё выставы «Квітнеючыя сусветы Марыі Ісаёнак»
У экспазіцыі будуць прадстаўлены 29 твораў жывапісу беларускай мастачкі Марыі Іванаўны Ісаёнак у жанры пейзажу і нацюрморта. Жывапісныя творы, напоўненыя цеплынёй, сонечным святлом і гармоніяй, здаецца запрашаюць у кветнеючыя сусветы мастачкі: пакаштаваць саспелай садавіны, адчуць водар кветкавых букетаў лілій і півонаў, адчуць свежасць і лёгкасць чароўных квітнеючых садоў.

Чакаем Вас па адрасе: вул. Стралецкая, 4а-4, з 10.00 да 17.00 акрамя панядзелка.
Даведкі па тэлефоне: 8(0214) 42-36-32

518