Лекцыя: «ЖЫЦЦЁ ДРЭВА Ў ЛЕСЕ І Ў ЖЫЦЦІ ЧАЛАВЕКА»


Лекцыя: «ЖЫЦЦЁ ДРЭВА Ў ЛЕСЕ І Ў ЖЫЦЦІ ЧАЛАВЕКА». Музей традиционного ручного ткачества Поозерья. г. Полоцк, 2017 г.

Дрэвы – гэта не проста лес, гэта паралельны свет, які існуе побач з намі мільёны гадоў.

Немагчыма пераацаніць вялікае значэнне лесу ў жыцці чалавека. Лес – гэта крыніца, якая забяспечвае асяроддзе бытавання для раслін і жывёл. Гэта прыродны абаронца навакольнага асяроддзя.

Унікальная энергетыка дрэў прысутнічае ва ўсім – у леках, у драўляных дамах, у мэблі, у амулетах з драўніны. Нездарма гавораць: «Трымайся за дубок, дубок ў зямлю глубок».

Музей ткацтва запрашае на лекцыю «Жыццё дрэва ў лесе і ў жыцці чалавека», якую прачытае выкладчык Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа Святлана Аляксандраўна Цярэшчанка.

Пачатак 29 чэрвеня а 17-й гадзіне.

Кошт:

уваходны квіток у музей
- поўны – 2 р.
- ільготны – 1 р.


241