Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гарадоцкага райвыканкама, установа культуры “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей” запрашаюць навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, архіваў, бібліятэк, устаноў культуры, настаўнікаў і вучняў устаноў адукацыі, краязнаўцаў, іншых зацікаўленых асоб прыняць удзел у раённай навукова – практычнай канферэнцыі “Паэма “Тарас на Парнасе”: здабыткі і праблемы“.
Асноўная тэматыка чытанняў:
- Новыя адкрыцці ў вывучэнні праблемы аўтарства і мастацкіх асаблівасцей паэмы “Тарас на Парнасе”.
- К. Вераніцын і яго паэма “Тарас на Парнасе” у гісторыі Горы – Горацкага земляробчага інстытута.
- Гісторыя пошукаў аўтара паэмы “Тарас на Парнасе”.
- Паэма “Тарас на Парнасе” К. Вераніцына ў свеце сучаснага ўспрымання чытачом.
- Роля ўстаноў культуры па захаванню і папулярызацыі літаратурнай спадчыны К. Вераніцына.
- Сучасныя тэхналогіі і новыя падыходы ў развіцці літаратурнага краязнаўства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.
- Паэма “Тарас на Парнасе” і яе роля ў развіцці культурнага турызму.
- Паэма К. Вераніцына “Тарас на Парнасе” у перакладах.
- Навуковая канцэпцыя музейнай экспазіцыі “Паэма “Тарас на Парнасе” і яе аўтар К. Вераніцын”.
Праблематыка навукова – практычнай канферэнцыі таксама адкрыта для новых кірункаў.
Тэрміны правядзення канферэнцыі: 01 чэрвеня 2018 года. Пачатак а 10-й гадзіне.
Рэгламент: выступленні да 15 хвілін. Рабочыя мовы: беларуская, руская.
Тэрмін падачы заявак у аргкамітэт: да 15 мая 2018 года. Заяўку і тэкст (тэзісы) даклада неабходна даслаць па электроннай пошце muzey@gorodokof.by.
Пражыванне, транспартныя выдаткі аплочвае камандзіруючая арганізацыя.
Афіцыйнае персанальнае запрашэнне на канферэнцыю дасылаецца па запыце. Праграма канферэнцыі будзе перададзена іх удзельнікам на электронныя адрасы, якія будуць указаны ў заяўцы да 15 мая 2018 года.
Адрас аргкамітэта: Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей, г. Гарадок, вул. Вароўскага, 3. Тэл. 8( 02139) 4 -18 -49.
Каардынатары: Іванова Тамара Мікалаеўна, дырэктар музея Тэл. 8( 02139) 4 -18 -49, МТС 819 34 58 Буракова Ніна Вадзімаўна, старшы навуковы супрацоўнік МТС 648 38 98