У Дзень Перамогі навуковы супрацоўнік Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея А. Ф. Бубала перадаў капсулу з зямлёй пратаіерэю прыходу Усіх Святых у Мінску


З нагоды Дня Перамогі ў наш раён прыехала дэлегацыя на чале з дырэктарам ДУ “Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння” А.В. Госцевым. Звяртаючыся да верхнядзвінцаў, Аляксандр Віктаравіч расказаў аб гісторыі стварэння ўнікальнай святыні і рабоце, якая праводзіцца тут па захаванні памяці аб ахвярах ваенных дзеянняў. У крыпце запоўнены ўжо 70 нішаў, куды змешчаны капсулы з гістарычных месц, дзе праліта кроў нашых суайчыннікаў і ахвяраў вайны з усяго свету. Гэта зямля з канцэнтрацыйных лагераў і спаленых вёсак, магіл герояў, загінуўшых у барацьбе з ворагам. Работа, пачатая ініцыятарамі праекта, падхоплена грамадскімі арганізацыямі, моладдзю і будзе працягвацца з пакалення ў пакаленне.

Капсулу з зямлёй, якая ўзята з месца пакутніцкай смерці росіцкіх ахвяр фашызму, пратаіерэю прыходу Усіх Святых у Мінску Мікалаю Сухановічу ўрачыста перадаў навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея, аўтар раённай кнігі “Памяць”, былы малалетні вязень фашызму А.Ф. Бубала.
Па матэрыялах газеты "Дзвинская праўда"



У Дзень Перамогі навуковы супрацоўнік Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея А. Ф. Бубала перадаў капсулу з зямлёй пратаіерэю прыходу Усіх Святых у Мінску