У музеі ткацтва адбыўся Майстар-клас «Ткацтва з купальскіх раслін» па вырабе габелена з траў


7 ліпеня, адразу пасля чароўнай Купальскай ночы, у музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбыўся майстар-клас «Ткацтва з купальскіх раслін» па вырабе габелена з траў. Кожны ўдзельнік не толькі зразумеў і засвоіў тэхніку ткацтва, але і забраў з сабой дадому, выраблены ўласнымі рукамі габелен, як напамін пра цёплыя летнія дзянёчкі і цудоўнае свята ў музеі ткацтва!