Выстаўка «Народныя паясы Латгаліі»


Выстаўка «Народныя паясы Латгаліі». Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я. г. Полацк, 2018 г.

«Народныя паясы Латгаліі»

Традыцыйны касцюм для латышоў заўсёды меў вялікую ролю ў захаванні нацыянальных каштоўнасцей і культурнай спадчыны, а таксама ў выхаванні самасвядомасці. У нашыя дні традыцыйны касцюм Латгаліі выкарыстоўваецца ў якасці святочнага адзення для ўрачыстасцей нацыянальнага характару. Традыцыйны строй дэманструе сацыяльны статус уладальніка і паказвае яго прыналежнасць да рэгіёна краіны. Да таго ж ён з'яўляецца выяўленнем пачуцця прыгажосці, уласцівага нацыі, дэманструе майстэрства, уменне стварыць арнамент і падабраць колер. Строй сімвалізуе гістарычную каштоўнасць і традыцыі яго вытворчасці і нашэння, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

У традыцыйным адзенні не толькі латышоў, але і народаў усяго свету менавіта пояс быў абавязковым элементам як мужчынскага, так і жаночага адзення. Ён выконваў некалькі функцый: практычную, сімвалічную, магічную, абарончую, дэкаратыўную.

У XIX — пачатку XX стст. для вытворчасці пояса выкарыстоўваліся разнастайныя віды тэкстылю, скуры, металу, у той час як па спосабу апаясвання ў мужчынскім і жаночым касцюме існавала два варыянты:
1) пояс туга ахопліваў талію, а канцы яго хаваліся за пояс;
2) пояс выстаўляўся напаказ, і ў такім выпадку яго канцы ўпрыгожваліся.

На выстаўцы прадстаўлены цікавыя экспанаты мінулага стагоддзя. Латгальскія паясы, выкананыя ў народных традыцыях і ў розных тэхніках, дэманструюць этнічную разнастайнасць і з'яўляюцца крыніцай натхнення для сучасных дызайнераў.

Выстаўка працуе з 31 жніўня па 25 лістапада 2018 года.

УВАХОД: 1 руб. 50 кап.
Даведкі па тэл. 42-30-41
Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я, Войкава, 1

384