Падарожжа ў гісторыю азбукі

Пачалася другая навучальная чвэрць, і першакласнікам, звыклым ужо да школьнага распарадку, самы час адправіцца ў музей.

"Откуда азбука пошла" – так называліся музейна-педагагічныя заняткі, якія супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання падрыхтавалі для маленькіх наведвальнікаў. Сустрэча прайшла ў атмасфернай зале Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. Праз займальныя гульні дзеці шукалі адрозненні гука і літары, параўноўвалі сучасную азбуку са старажытнай, знайшлі ўнікальную літару беларускай азбукі, даведаліся пра розныя значэнні слова "азбука" і шмат іншага. Музейнаму педагогу дапамагаў Прафесар – "дух" бібліятэкі, які распавёў гасцям пра гісторыю азбукі-кнігі.

Школьнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты выставы "Першае чытанне для дзетак беларусаў", сярод якіх прадстаўлены разнастайныя азбукі, і малявалі сваю азбуку, якую стваралі для ўласнага карыстання ў класе.

714