Выстава жывапісу Івана ІВАНОВА.


І зноў – прыемная навіна для ўсіх аматараў жывапісу!
1 лютага ў выставачнай зале музея (вул. Юбілейная д.1) адкрыецца выстава выдатнага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў, выкладчыка ДМШ г.Полацка, пастаяннага ўдзельніка абласных, рэспубліканскіх, міжнародных пленэраў і творчых праектаў ІВАНА ІВАНОВА.
Мастак лічыць асноўным накірункам сваёй творчай дзейнасці працу з натурай. Таму, у экспазіцыі прадстаўлены пераважна пейзажы і нацюрморты майстра. Усяго 38 работ.
Прыгажосць, створаная самой прыродай і прапушчаная праз прызму аўтарскага ўспрымання, пераважае на палотнах І.Іванова. Дрэвы, аблокі, трава, дамы, кветкі, гарлачы – здаецца, на палотнах мастака знаходзяцца ў вечным руху. Яны жывуць і дыхаюць, усмехаюцца і сумуюць, знаходзяцца ў стане разважання і задумення. Напэўна, таму карціны Івана Іванова так прывабліваюць гледачоў.
Выстава жывапісу Івана Іванова працуе да 1 сакавіка штодзенна з 10.00 да 18.00.
Кошт уваходнага квітка: 1.50 руб. - дарослы, 1.00 руб. - дзіцячы.

280