Выстаўка «Светёлка въпокоевая»: жыллё палачаніна XVI–XVIII стагоддзяў»


22 мая 2021 года ў зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачынае работу новая выстаўка «Светёлка въпокоевая»: жыллё палачаніна XVI–XVIII стагоддзяў». Назва «светёлка въпокоевая» сустракаецца ў полацкіх дакументах таго часу. Яна адлюстроўвае змены ў афармленні новага тыпу жылых пакояў: так называлі асобны пакой са шклянымі вокнамі (замест ранейшых валовых) і вялікай печчу, упрыгожанай дэкаратыўнай кафляй.

На выставе прадстаўлены прадметы з жылой забудовы XVI–XVIII стагоддзяў, знойдзеныя падчас археалагічных даследаванняў Полацка, – будаўнічыя і дэкаратыўныя матэрыялы, кафля, керамічны посуд, побытавыя рэчы.

795