Віртуальная выстава «AMOR LIBRORUM NOS UNIT. Нас яднае любоў да кніг» (да 210-годдзя Полацкай езуіцкай акадэміі)


Сёлета спаўняецца 210 год з часу заснавання Полацкай езуіцкай акадэміі – першай вышэйшай навучальнай установы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Акадэмія дзейнічала з 1812 да 1820 г.

У фондах НПГКМЗ сабрана невялікая калекцыя выданняў Полацкай езуіцкай друкарні, якая дзейнічала пры акадэміі, а таксама іншых артэфактаў, што дазваляюць узнавіць пэўныя аспекты дзейнасці Полацкай езуіцкай акадэміі. Кнігі выкарыстоўваюцца пераважна ў асноўнай экспазіцыі.

Віртуальная выстава дапаможа пазнаёміцца з найбольш цікавымі дакументамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі гістарычнага мінулага, звязанага з дзейнасцю Полацкай езуіцкай акадэміі.

1589