Выстава «Для зямлі прадзедаў маіх…»


З 24 чэрвеня па 5 жніўня 2022 г. у Музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка будзе дзейнічаць выстава «Для зямлі прадзедаў маіх…», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

3 ліпеня - самая значная дата для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Гэты дзень дае магчымасць успомніць усю гісторыю беларускай зямлі і яе жыхароў, на якой многія стагоддзі складаліся слаўныя традыцыі. Сёння цікавасць да нашага культурнага коду ўзнікае не толькі ў саміх беларусаў, але і іншаземцаў, якія наведваюць розныя мястэчкі Беларусі і знаёмяцца з гэтым краем.

Да Году гістарычнай памяці, Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка адкрывае выставу з фондаў музея, прысвечанай традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры Віцебшчыны.

На выставе будуць прадстаўлены прадметы побыту беларусаў, якія з'яўляць сабой матэрыяльную каштоўнасць нашага народу: рушнікі, посцілкі, гліняныя збаны, прылады працы і многае іншае. Важным момантом выставы з'яўляецца дэманстрацыя графічных работ Ягора Ягоравіча Батальёнка з замалеўкамі вясковага жыцця, якія былі адні з першых мастацкіх работ, уключаных у фонды Музея гісторыі і культуры г.Наваполацка.

Адрас: вул.Маладзёжная,45/3.

Кантактная асоба:

Клімята Аляксандр Вячаслававіч, малодшы навуковы супрацоўнік.

+375 (214) 51-05-16.

448

Ещё в этом музее сегодня