Там, дзе сонца спыняецца на імглу, дзе раса п’е зорнае святло, дзе вятры шэпчуць забытыя замовы, пачынаецца Купалле – загадкавае і прыгожае беларускае народнае свята.
У гэты таямнічы час дзяўчаты ідуць да рэчкі, трымаючы ў руках сплеценыя з траў вянкі. У думках дзяўчат – мары, страхі, надзеі. Апусціць вянок на ваду – значыць, даць лёсу волю. Адны вянкі тонуць, нібы слёзы, другія плывуць да новага берага, новага жыцця.
У гэтую ноч зёлкі набываюць моц: палын адганяе злых духаў, рамонак лечыць душу. Старыя кажуць: калі прыслухацца, можна пачуць, як травы спяваюць…
Цяпер Купалле – гэта памяць, якая не згасла. Мы ўсё яшчэ скачам праз агонь, пускаем вянкі, шукаем папараць-кветку. Можа, не верым у чары, але верым у цуд!
28 чэрвеня а 16-ай гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае сустрэць разам таямнічае свята на мерапрыемстве «Ой рана на Йвана…». Чакаем вас!