Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік падвёў вынікі 2021 года

У Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку падвялі вынікі мінулага 2021 года.

У гэтым годзе нас наведалі 177 307 чалавек.

Музейны фонд папоўніўся на 2 440 прадметаў музейнага значэння.

Было арганізавана 54 выстаўкі разнастайнай тэматыкі.

Прайшлі XXXІII Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі і XXVI Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».

Супрацоўнікі запаведніка на працягу года вялі актыўную навуковую дзейнасць, удзельнічалі ў навуковых канферэнцыях, публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у навуковых часопісах, зборніках, розных сродках масавай інфармацыі.

Па выніках працы лепшымі навуковымі супрацоўнікамі 2021 года ў музеі-запаведніку прызнаны:

Ірына Пятроўна Воднева — загадчык Краязнаўчага музея

Таццяна Іванаўна Ларыёнава — вядучы навуковы супрацоўнік музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора

Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў — вядучы навуковы супрацоўнік навукова-рэстаўрацыйнага аддзела

Алеся Анатольеўна Якімовіч — мастак-рэстаўратар рэстаўрацыйных майстэрняў

Дзіяна Андрэеўна Кашкур — старшы навуковы супрацоўнік

Віншуем калег і жадаем новых творчых здзяйсненняў у новым годзе!!!

736