Краязнаўчы музей Полацка — удзельнік лёгкаатлетычнага прабегу «Моладзь — за ЗЛЖ!»

26 чэрвеня 2022 г. наша краіна адзначала Дзень моладзі і студэнцтва. У рамках свята ФСК «Прыдзвінне» ужо ў 4-ы раз выступіў арганізатарам правядзення аматарскага лёгкаатлетычнага прабегу, які прайшоў пад лозунгам «Моладзь - за ЗЛЖ!». На пляцоўцы каля СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай сабраліся дзясяткі людзей, сярод якіх былі як школьнікі і студэнты, так і людзі старэйшага ўзросту. Маршрут прабегу пралягаў па вуліцах І. Хруцкага, М. Багдановіча, Дойліда Іаана. Фінішавалі ўдзельнікі прабегу каля мурала «Вытокі», дзе іх чакала захапляльнае апавяданне музейнага работніка аб унікальным мячы часоў вікінгаў, які лёг у аснову шматметровага малюнка, з'явіўшагася зусім нядаўна на сцяне аднаго з будынкаў у раёне Аэрапорт. Загадчык музея І.П. Воднева павіншавала ўдзельнікаў прабегу са святам, пажадаўшы ім быць годнымі сваіх продкаў, якія з гонарам і годнасцю адстойвалі ў розныя гады незалежнасць Полацкай зямлі.

573