Каляды ў музеі


Надыходзяць Калядкі — Калядныя святкі!

Зімовыя святы самыя прыгожыя і казачныя. Іх любяць і дарослыя, і дзеці. Гэта час канікул, святочных елак і падарункаў.
Паважаныя лепельчане, дарослыя і дзеці! Хлопчыкі і дзяўчынкі,
бярыце за руку сваіх настаўнікаў, бацькоў, бабуль і дзядуль і прыходзьце ў Лепельскі раённы краязнаўчы музей на “Каляды ў музеі”.

Завітаўшы да нас, вы станеце ўдзельнікамі вясёлых святочных гульняў, песень, танцаў, варожбаў. Для дарослых і дзяцей будзе цікавай незвычайная калядная экскурсія. Мерапрыемства стане сапраўднай чароўнай каляднай казкай. Толькі не забывайце пачастункі для Казы!!!!!

Будзем рады вас бачыць 10, 14, 15 студзеня 2014 г. у 14 гадзін.
Уваход 10 тыс.руб.

Тэлефон для даведак 4 – 17 - 90

141