Cвята сярэдневечнай культуры "Меч Брачыслава 2016"


У гэтым годзе гасцей свята чакае цікавая і разнастайная праграма.
Свята пройдзе 28 мая на гарадзішчы Замкавая Гара. Пачатак у 18.00. Свята сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава” збярэ на Замкавай гары аматараў даўніны з Беларусі, Латвіі і Польшчы. Удзел прымуць клубы гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”, “Нагльфар”, “Жалезны жолудзь”, “Ісангрын”, стралковы клуб лучнікаў, “Kroma kolna bruoliste”, музычны гурт “Літы Талер” і іншыя як добра знаёмыя браслаўчанам калектывы, так і дэбютанты. Знаёмства з іх творчасцю і дзейнасцю несумненна не пакіне гасцей свята без уражанняў.

121