Аўтапрабег


ЗАПРАШАЕМ!

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт, валанцёрскі рух “Заходні рубеж” і краязнаўчы музей у рамках працы па ўвекавечанні памяці загінуўшых воінаў, у мэтах вывучэння трагічных падзей Першай сусветнай вайны і ў сувязі са стагоддзем адной з найбуйнейшых бітваў перыяду Першай сусветнай вайны - Нарацкай аперацыяй - праводзіць 17 лістапада 2016 года у г. Паставы аўтапрабег «Першая сусветная: трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне", прымеркаваны да Дня прымірэння і памяці ахвяр Першай сусветнай вайны. У рамках аўтапрабегу адбудуцца наступныя мерапрыемствы: азнаямленне ўдзельнікаў аўтапрабегу з музейнай экспазіцыяй «Першая сусветная вайна на Пастаўшчыне» і фотавыставамі А.Мацура «Нябачныя помнікі вайны" і В.Глініка “Лынтупы на нямецкіх паштоўках 1916 г.”, а таксама наведванне месцаў баёў і пахаванняў рускіх і нямецкіх воінаў Першай сусветнай вайны па маршруце:
г. Паставы - в. Перавознікі - в. Вялікая Олься - в. Ярэва - в. Свілелі –
в. Вілейты - з экскурсійным суправаджэннем вядучага даследчыка гэтых падзей і аўтара кнігі «Битва за Нарочь 1916 г.” » В.А. Багданава (г.Минск). На месцах пахаванняў пройдуць малебныя памінавенні, будуць запалены свечкі і ўскладзены вянкі.
У аўтапрабегу прымуць удзел навукоўцы, краязнаўцы, вайскоўцы, журналісты і ўсе зацікаўленыя тэмай Першай сусветнай вайны.
Збор ў 9.15. у музеі (палац Тызенгаўза).
Пачатак аўтапрабегу ў 10.00.

78