Прэзентацыя новай кнігі Галіны Загурскай


15 лістапада 2017 г. а 17-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Галіны Загурскай «У месяцовым перламутры». Выданне змяшчае спавядальную лірыку паэткі, паэму «Наддзвінцы на Парнасе», прысвечаную сябрам па народным літаб'яднанні «Наддзвінне».

«Новая кніга паэтэсы, на маю думку, нясе радасць жыцця, адказ на адвечнае пытанне, дзеля чаго мы жывем... Мастацкая выразнасць думак, аўтарскае самавыражэнне, шчырасць пачуццяў - вось галоўныя рысы яе паэтычнага таленту,» - напісала ў прадмове да кнігі журналіст Тамара Філімонава.

Шчыра запрашаем на сустрэчу з аўтарам! Уваход вольны.

209