Запрашаем на майстар-клас па набіванцы ўзораў на ільняной торбачцы!


Майстар-клас па набіванцы.   Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. г. Полацк, 2018 г.

25 сакавіка а 11 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае на майстар-клас па набіванцы ўзораў на ільняной торбачцы, якая стане вашым унікальным і непаўторным аксесуарам на працягу вясны і лета!

Пакуль вясна не цешыць нас расліннымі матывамі ў наваколлі, хто забараняе сабрацца разам і стварыць іх самім?
Набіванка - спосаб аздаблення тканіны ўзорам з дапамогай дошкі-клішэ з рэльефным малюнкам, від народна-дэкаратыўнага мастацтва, які вядомы на тэрыторыі Беларусі з даўніх часоў.

Падчас майстар-класа, што правядзе Ганна Шчука, вы зможаце даведацца пра:

  • некаторыя цікавосткі з гісторыі беларускай набіванкі
  • розныя спосабы нанясення малюнкаў штампамі
  • рэгіянальныя асаблівасці набіванай тканіны
  • сучасныя спосабы выкарыстання тэхнікі набіванкі ў мастацтве і побыце

І, вядома ж, торбачку, зробленую ўласнаруч, вы зможаце забраць з сабой!

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдні запіс па тэлефоне.

Кошт: 7 рублёў

Тэлефон для даведак: 42-30-41
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Войкава, 1

184