Выстава фотаздымкаў В. Ізразцова і В. Дзьячкова ў музеі У. Караткевіча


У Аршанскім музеі У.С.Караткевіча 5 ліпеня распачне работу выстава фотаздымкаў В. Ізразцова і В. Дзьячкова (г. Баранавічы) «В поисках истины и красоты». Выстава будзе знаходзіцца ў зале-галерэі музея У.С. Караткевіча.
Вячаслаў Ізразцоў былы ваенны. Пасля завяршэння сваёй кар’еры вайскоўца цалкам аддаўся актыўнаму адпачынку. Стаў падарожнічаць па прасторах былога СССР і замежных дзяржавах. Расія, Казахстан, Індыя, Беларусь. Усё ўбачанае занатоўваў у фотаздымках і відэасюжэтах. Вячаслаў нават стварыў уласную фотастудыю пад прыгожай назвай “Вясёлка”. У хуткім часе фотаздымкі, якія перайшлі з катэгорыі “Аматарскія” у катэгорыю “Прафесійныя”, набылі свайго гледача і стварылі фотавыставу, якая асобна ад майстра пачала падарожнічаць па вялікіх і малых гарадах розных краін свету.

Чыгуначнік па прафесіі Валерый Д’ячкоў воляю лёсу 1 гадоў таму неяк трапіў на выставу фотаздымкаў Вячаслава Ізразцова ў Баранавічах. Высокае майстэрства, вытанчаны густ фотаработ настолькі ўразілі Валерыя, што ён цалкам аддаў сябе гэтай дзейнасці. Валерыя, як чалавека глыбока веруючага, прыцягвалі храмы беларускай зямлі. Духоўны пасыл знаходзіць выйсце ў цудоўных фотаработах і абуджае ў кожнага, хто бачыць хараство старажытнага дойлідства, замілаванасць, жаданне спыніцца і абдумаць свой жыццёвы шлях на гэтай зямлі.

Выстава будзе цікавай для наведвальнікаў розных узроставых катэгорый.

Выстава працуе з 5 па 31 ліпеня 2019 года

штодзень, апрача панядзелка, з 10-00 да 18-00.

Чакаем Вас па адрасе: г.Орша, вул. Уладзіміра Ленiна д.26

Тэлефон для даведак: 8 (0216) 51-18-49; 53-35-59

E-mail: muzejkaratkevicha@yandex.by