«Зорка згасне - дзве ўскрэсне»


У Аршанскім музеі У.С.Караткевіча 1 жніўня распачала работу выстава драматычных твораў Я. Купалы: “Зорка згасне - дзве ўскрэсне” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы, г. Мінск.
Выстава адлюстроўвае асабісты ўдзел і ўплыў творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы на фарміраванне нацыянальнага тэатра ў гістарычнай панараме ХХ–ХХI стагоддзяў.
На выставе прадстаўлены ўнікальныя рарытэты з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: тэатральныя афішы, сцэнічныя касцюмы, фотаздымкі славутых пастановак “Паўлінкі”, “Раскіданага гнязда”, “Тутэйшых”. Купалавы творы, увасобленыя на сцэне, сталі сапраўднай школай акцёрскага майстэрства для некалькіх пакаленняў зорак нацыянальнага тэатра.
Выстава будзе цікавай для наведвальнікаў розных узроставых катэгорый.
Выстава працуе з 1 жніўня па 30 верасня 2019 года
штодзень, апрача панядзелка, з 10-00 да 18-00.
Чакаем Вас па адрасе: г.Орша, вул. Уладзіміра Ленiна д.26
Тэлефон для даведак: 8 (0216) 51-18-49; 53-35-59
E-mail: muzejkaratkevicha@yandex.by

651