Майстар-клас па валянні з воўны ад майстра Кацярыны Фядотавай


Хочаце зрабіць сваімі рукамі незвычайны падарунак блізкаму чалавеку? А можа, шукаеце мілыя штучкі, якія нададуць вашаму дому больш казачнай атмасферы? Іх можна зрабіць сваімі рукамі! На майстар-класе па валянні з воўны вы навучыцеся ператвараць воўну ў цудоўныя дэкаратыўныя элементы, цацкі і аксесуары!
Музей традыцыйнага ткацтва запрашае ўсіх жадаючых на майстар-клас па валянні 27 снежня (пятніца) а 13-й гадзіне.
З дапамогай майстра Кацярыны Фядотавай за дзве гадзіны Вы паспееце:
* асвоіць новыя для сябе навыкі;
* зрабіць свой непаўторны сувенір — валёнак ці цацку на елку;
* атрымаць велізарны зарад добрага настрою.
Валянне — гэта тэхніка стварэння дэкаратыўных прадметаў (цацкі, адзенне і аксесуары) з воўны. Упэўненыя, што вас уразіць і сам працэс, бо воўна — надзвычай мяккі, цёплы, утульны матэрыял, сам па сабе напоўнены пазітывам, праца з якім спадабаецца не толькі дарослым, але і дзецям (ад 6 гадоў).
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!
Папярэдні запіс па тэлефоне 46 30 41.
КОШТ — 4 рублі.

164