Прэзентацыя літаратурнага альманаха «Ратуша»


Чакаем усіх аматараў літаратуры 1 лютага (у суботу) у 12.30 у Музеі беларускага кнігадрукавання на прэзентацыю новага выпуску літаратурнага альманаха Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ратуша» з удзелам аўтараў. Выданне прадставіць яго ўкладальнік (і адзін з аўтараў) Анастасія Лазебная.
У пяты выпуск увайшлі паэзія і проза, пераклады і крытыка, гумарыстычныя і дзіцячыя творы.
Сустрэча для размоў, знаёмстваў, натхнення ў кампаніі таленавітых творцаў слова Віцебшчыны.
Уваход вольны!
Адрас: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22, тэл.: 46-57-25.

332