Віртуальная выстава «Пішы, як Рэмарк» (да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна)


У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, аўтара такіх шырока вядомых раманаў, як «Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль», «Трывожнае шчасце» і многіх іншых.

Творы І. Шамякіна заўжды карысталіся вялікай папулярнасцю ў чытачоў, і не толькі ў Беларусі, многія сталі асновай для мастацкіх фільмаў.

Нельга не адзначыць плённую дзейнасць Івана Пятровіча Шамякіна і як галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», як грамадскага дзеяча.

У фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка захоўваецца значная колькасць друкаваных выданняў, а таксама некаторыя творы графікі, фотадакументы і рукапісы, звязаныя з асобай пісьменніка. З дапамогай віртуальнай выставы можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі прадметамі з музейнага збору: http://book.polotsk.museum.by/be/node/53617.

596