Прэзентацыя «Вяртанне забытага імя»


Супрацоўнікі Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага і Музея беларускага кнігадрукавання запрашаюць разам адзначыць Міжнародны дзень музеяў!

Вас чакае:

  • прэзентацыя ўнікальнага рукапісу першага айчыннага даследавання творчасці Сімяона Полацкага, што будзе прадстаўлена публіцы ўпершыню;
  • аўтарская экскурсія «Сцежкамі мінулага» па экспазіцыі Музея-бібліятэкі.

Сустрэча адбудзецца ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага 18 мая (у аўторак) у 17.30.

Уваход вольны! Тэлефон для даведак: 46-57-25.

373