«Ноч музеяў-2021» на «Паперадроме»


У кантэксце агульнасусветнай тэмы Міжнароднага дня музеяў «Будучыня музеяў: аднаўленне і пераасэнсаванне» Музей беларускага кнігадрукавання прапануе аднавіць і пераасэнсаваць значэнне і прызначэнне такога, здавалася б, звыклага для кожнага чалавека матэрыялу, як папера. Без паперы ўвогуле цяжка ўявіць гісторыю кнігі і кнігадрукавання, а значыць — і існаванне самога Музея, прысвечанага кнізе. Такі падыход быў абраны супрацоўнікамі пры падрыхтоўцы сёлетняй акцыі «Ноч музеяў».

22 мая Музей запрашае наведаць інтэрактыўную пляцоўку «Паперадром», на якой размесцяцца творчыя майстэрні па вырабе паперы і папяровага дэкору. Супрацоўнікі прапануюць кожнаму «аднавіць» тэхналогію ручнога адліву паперы і «пераасэнсаваць» стаўленне да паперы, як да матэрыялу аднаразовага выкарыстання. Майстэрні дазволяць вам асвоіць розныя тэхнікі працы з паперай, у тым ліку і той, што была ў выкарыстанні, і зрабіць упрыгажэнне для сябе ці дэкор у інтэр'ер. На пляцоўцы будзе працаваць міні-выстава чарніліц пачатку— сярэдзіны ХХ ст., на якой можна будзе паспрабаваць пісаць пяром!

Чакаем вас у «Ноч музеяў» 22 мая 2021 года на «Паперадроме» з 18.00 да 21.00.

337