Выстава «Незабыўны вобраз песняра»


З 28 кастрычніка па 21 снежня ў нашым музеі будзе прадстаўлена выстава «Незабыўны вобраз песняра», прымеркаваная да 140-годдзя са дня нараджэння Якуба Коласа

У рамках юбілейнай выставы жыхары і госці Віцебска атрымаюць унікальную магчымасць убачыць 22 прыжыццёвыя графічныя партрэты Якуба Коласа, выкананыя мастаком Сямёнам Герусам у першай палове 1950-х гадоў. Партрэты, датаваныя 1956 годам, выкананы літаральна ў апошні месяц жыцця народнага песняра.

Акрамя замалёўкаў Сямёна Геруса на выставе будуць прадстаўлены мемарыяльныя рэчы класіка беларускай літаратуры (куфэркі, шкатулкі), а таксама яго сямейныя фотаздымкі.

Выставачны праект прадастаўлены Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

Выстава будзе працаваць да 21 снежня 2022 г.

Кошт квіткоў: 4 руб. – дарослыя, 2 руб. – школьнікі, студэнты, пенсіянеры.

276