Запрашаем на лекцыю «Не ўсё тое золата, што блішчыць»


Падчас раскопак археалагічных помнікаў Полацкай зямлі знойдзены сотні разнастайных прадметаў з жалеза. Многія з іх з’яўляюцца вырабамі кавальскага рамяства. Гэта прылады працы, зброя, бытавыя і гаспадарчыя прадметы, вырабленыя з жалеза мясцовымі майстрамі. Раскопкі ў самым старажытным горадзе Беларусі вяліся не адзін дзясятак гадоў. Якія адкрыцці зрабілі археолагі? Што знаходкі могуць распавесці пра культуру палачан? Як развівалася кавальскае рамяство на працягу стагоддзяў? Як захаваць старажытныя артэфакты? Як адбываецца рэстаўрацыя і кансервацыя музейных прадметаў? На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказы на лекцыі «Не ўсё тое золата, што блішчыць».

У лекцыі прымуць удзел археолаг, старшы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Коц і мастак-рэстаўратар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Волкаў.

86